Rubber Soul

Rubber Soul
музычны альбом The Beatles
Дата выпуску 3 снежня 1965 і 6 снежня 1965[1]
Жанр рок-н-рол, фолк-рок і поп-музыка
Працягласць 2 150 с

«Rubber Soul» ― шосты студыйны альбом гурта «The Beatles», выпушчаны 3 снежня 1965 года. Альбом быў запісаны ўсяго толькі за чатыры тыдні, паспех быў абумоўлены жаданнем паспець выдаць альбом да калядных свят. Па меркаванні шматлікіх музыказнаўцаў, менавіта з альбома «Rubber Soul» у творчасці гурта пачаліся карэнныя змены, якія прывялі да развіцця мноства незвычайных суб-плыняў у рок-музыцы. Напрыклад, у песні «Norwegian Wood (This Bird Has Flown)» Джордж Харысан упершыню выкарыстоўваў індыйскі інструмент сітар, што пазней прывяло да нараджэння рага-рока ― разнавіднасці рок-музыкі, у якой ключавую ролю гуляюць індыйскія інструменты.

Назва альбома была натхнёная тэрмінам «пластыкавы соўл», які спадабаўся Полу Мак-Картні.

  1. (unspecified title) Праверана 29 студзеня 2019.

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search